Nebaz.ru
vk.com/bijatlon Количество участников: 2178
Название группы
Біятлон Беларусь
Статус
Беларускі біятлон - толькі па-беларуску. 🇺🇦 Мы супраць ВАЙНЫ
Страна
Беларусь
Город
Минск
Описание
Суполка пра беларускі біятлон. Для тых, хто чакае зімку.
Тип сообщества
Группа
Тип деятельности
Другие виды спорта
Записи сообщества:
Біятлон Беларусь
Біятлон Беларусь 18 марта в 02:43
Вынікі апошняй гонкі сезону, мас-старт мужчын у Кэнмары 🇨🇦

Гонку ўпэўнена выйграў кароль сезону. Ён вельмі якасна працаваў і лыжамі і на рубяжы. А вось за астатнія месцы была барацьба....

Ёханэс Дале 🇧🇻 таксама правёў унікальны мас-старт, цалкам годны! Першы рубеж аказаўся для яго правальным: два промахі вывелі Дале на 28-е месца! Аднак пасля трэцяй стральбы Ёханэс стаў другім - неверагодны камбэк! Ён вырашыў лёс срэбра ў фінальнай серыі з Эмільенам Жакленам 🇨🇵. Абодва супернікі зрабілі па адной памылцы, а нарвежац не пакінуў апаненту ніводнага шанцу на дыстанцыі. Срэбра ў апошняй гонцы сезона, але з неверагодна горкім прысмакам, бо ў барацьбе за Малы глобус Дале саступіў Ёханэсу Бё 🇧🇻 ўсяго тры ачкі!

Эмільен Жаклен таксама на апошнім крузе не даў нікому замахнуцца на сваё месца на подыуме і завяршыў цяжкі для сябе сезон трэцім подыумам, прычым усе тры здабытыя на двух заакіянскіх этапах!

У пелатоне быў яшчэ адзін спартовец, для якога завяршэнне сезона стала вельмі сумным. Пасля фінішу большасць супернікаў прыйшлі цёпла павіншаваць Бенедзікта Доля 🇩🇪, бо для яго гэты мас-старт стаў кропкай у бліскучай кар'еры.
Біятлон Беларусь
Біятлон Беларусь 18 марта в 02:37
Вынікі апошняй гонкі сезону, мас-старт жанчын у Кэнмары 🇨🇦

Гонка з першых хвілін была вельмі нервовай. Вельмі ўпэўненая Ліза 🇮🇹 бачна адчувала ціск. Але перавага ў яе была вялікая....але вернемся трошкі назад.

Інгрыд Тандрэвольд 🇧🇻, якая прыехала ў Кэнмар як упэўнены лідар агульнага заліку, пасля страты жоўтага бібу патрэбна была толькі перамога, каб па-сапраўднаму панерваваць Лізу Вітоцы. Італьянка зрабіла суперніцы каралеўскі падарунак на першай тральбе, праехаўшы два штрафныя колы і апынуўшыся 27-й! Аднак Тандрэвольд, у сваю чаргу, аднойчы памылілася і не скарысталася такой магчымасцю.

Нарвежка сёння нават блізка не падыйшла да тройкі лідэраў, таму пытанне аб чэмпіёнцы сезона ў гэтай гонцы не паўставала, што дазволіла італьянке не хвалявацца з-за сваёй пазіцыі ў гонцы. А ў яе нервы не вытрымалі. Пяць промахаў для яе гэта занадта і ў выніку толькі 21ае месца, але.... Ліза Вітоцы - пераможца сезона 2023/24! 🇮🇹

Гонку ж выйграла сёння Лу Жанмано 🇨🇵, якая святкавала перамогу ў мас-старце і першы Малы глобус, а таксама шмат у чым сенсацыйнае другое месца ў агульным заліку! Што ж, Інгрыд, якая вельмі годна павяла сябе на фінішы, у той момант было шчыра шкада... Як у свой час было шкада Лізу Вітоцы, якая ў апошняй гонцы страціла магчымасць заваяваць Вялікі хрустальны глобус у супрацьстаянні з Даратэяй Вірэр 🇮🇹. Такім чынам, у Інгрыд ёсць добры наглядны прыклад таго, як можна помсціць лёсу.

Яніна Хетціх-Вальц 🇩🇪 паўтарыла сваё асабістае дасягненне і стала другой, а Жылон Гігана 🇨🇵, стрэліўшы чатыры нулі, упершыню паднялася на п'едэстал асабістай гонкі Кубка свету!

Адзначым, што для Моны Брурсан 🇸🇪 20 месца стала прыгожай кропкай у кар'еры!
Біятлон Беларусь
Біятлон Беларусь 17 марта в 18:54
Ёханэс Бё заваёщвае малы глобус у пасьютах! 🇧🇻

Тое што не атрымалася ў спрынтах, Ёханэс лёгка зрабіў у пасьютах. Тройка выглядае так:

1. 🇧🇻 Ёханэс Бё 491
2. 🇧🇻 Ёханэс Дале 353
3. 🇧🇻 Тарый Бё 350
Біятлон Беларусь
Біятлон Беларусь 17 марта в 03:32
Вынікі пасьюта ў мужчын у Кэнмары 🇨🇦

Хвілінная перавага пасля спрынту пакідала вельмі мала шанцаў на хоць нейкую рэальную барацьбу за перамогу. Хаця сам Ёханэс у першай палове гонкі рабіў усё, каб аднавіць інтрыгу: страляў павольна і роўна па адной памылцы на кожнай лёжцы.

Але максімум, што ўдалося супернікам, - гэта наблізіцца да лідара на адлегласць 18 секунд пасля другога рубяжа. Разам з перамогай у пасьюце Ёханэс Бё 🇧🇻 заваяваў свой пяты Вялікі хрустальны глобус за апошнія шэсць сезонаў, а таксама Малы глобус у пасьюце.

Як і напярэдадні, адсутнасць барацьбы за перамогу кампенсавалася бліскучым супрацьстаяннем за два іншых месцы на п'едэстале! У сярэдзіне дыстанцыі засталіся чатыры рэальныя прэтэндэнты: французы Эмільен Жаклен 🇨🇵 і Эрык Перо 🇨🇵, швед Себасцьян Самуэльсан 🇸🇪 і нарвежац Тарый Бё 🇧🇻. Аднак умовай траплення ў прызавыя месцы была чыстая (ці хаця б лепшая за канкурэнтаў) стральба на апошнім этапе.

А фінальны этап выявіў ідэальную стральбу для Перо і Самуэльсана: яны змаглі закрыць усе пяць мішэняў і пайшлі на апошняе кола, каб вырашыць, хто мацнейшы на дыстанцыі, а Жаклену з Тарыем пасля штрафнога кола засталося змагацца толькі за чацвёртае месца.

Перо і Самуэльсан прайшлі апошняе кола разам і без спроб вырвацца наперад! І ўжо за кіламетр да фінішу стала зразумела, што лёс срэбра і бронзы вырашыць спрынт на фінішы. І тут за кошт вопыту швед атрымаў мінімальную перавагу. Тым не менш, трэцяе месца Эрыка і яго трэці асабісты подыум у сезоне - выдатны вынік для 22-гадовага біятланіста.

Адзначым і яшчэ аднаго француза - Фаб'ена Клода 🇨🇵, які стаў адным з трох стопрацэнтных снайпераў гонкі і змог з 35-га стартавага месца падняцца ў першую дзясятку!
Біятлон Беларусь
Біятлон Беларусь 16 марта в 22:57
Ліза Вітоцы вырвала малы глобус у пасьютах! 🇮🇹

За глобус пасьютах была вельмі шчыльная барацьба, але італьянка праводзіць выдатны канец сезона. Тройка выглядае так:

1. 🇮🇹 Ліза Вітоцы 398
2. 🇨🇵 Жюлья Сімон 384
3. 🇨🇵 Лу Жанмано 378