Nebaz.ru
vk.com/kulinarbel Количество участников: 4498
1 контакт
Название группы
Кулінарыя па-беларуску
Статус
Усё пра ежу на беларускай мове.
Страна
Беларусь
Город
Молодечно
Описание
Вітаю-вітаю!! Вы апынуліся ў Інфармацыйна-забаўляльнай суполцы, прысвечанай кулінарыі. "Інфармацыйнай" - значыцца будзе штосьці цікавае пачытаць ці паглядзець. "Забаўляльнай" - значыць будзе з чаго пасмяяцца. "Прысвечана кулінарыі" - уся інфармацыі будзе якім-небудзь бокам датычыцца ежы. Увесь матэрыял узяты з адкрытых крыніц інтэрнэта. Калі размяшчэнне нейкіх матэрыялаў парушае Вашыя аўтарскія правы – калі ласка, напішыце пра гэта [id10485474|сюды]. У суполцы шмат разнастайнай інфармацыі, і, каб лягчэй было знайсці тое, што цікавіць, можна карыстацца наступнымі хэштэгамі ##: 1. каб паглядзець нашы ранейшыя рэцэпты: #ryceptyegy #рэцэпты_бульба #рэцэпты_курыца #рэцэпты_ласункі #рэцэпты_свініна новыя рэцэпты: #рэцэпты_першае #рэцэпты_другое #рэцэпты_салата #рэцэпты_закускі #рэцэпты_напоі #рэцэпты_соусы #рэцэпты_выпечка #рэцэпты_дэсерты #рэцэпты_загатоўкі #рэцэпты_вандроўка #рэцэпты_сняданкі 2. #pomnikiegy -помнікі з усяго свету, якія прысвечаны кулінарнай тэме, 3. #cikavaega - разнастайная цікавая інфармацыя, 4. #cikavyfaktega -цікавыя факты пра ежу, 5. #paradaega - кулінарныя парады, 6. #humarega - тое, з чаго можна пасмяяцца, 7.#gifega - кароткія відэарэцэпты, 8. #фэст_беларусь - гастранамічныя мерапрыемствы ў Беларусі, 9. #gistoryjaega - гісторыя прылад, механізмаў, рэцэптаў, 10. #zakinutae - закінутыя рэстараны, кафэ, бары. 11. #apytanne - цікавыя апытанкі на кулінарную тэму. 12. #ezhArt - ежа ў мастацтве.
Тип сообщества
Публичная страница
Тип деятельности
Кулинария, рецепты
Записи сообщества:
Кулінарыя па-беларуску
Кулінарыя па-беларуску 21 февр. 2020 в 22:00
🍬Шакаладныя цукеркі🍫

🍫Інгрэдыенты:
Горкі шакалад 200гр
Тлустыя вяршкі 200гр
Міндаль 50-100гр
Масла на вока, калі вяршкі не тлустыя

🍫Гатаванне:
1. У рондаль наліць вяршкі і паставіць на моцны агонь. Вяршкі ў мяне былі не тлустыя, 10%, таму я вырашала дадаць крыху масла, колькасць якога ўзяла на вока.
2. Шакалад разламаць на невялікія кавалачкі і дадаць да вяршкоў. У мяне была спартакаўская шакаладная плітка.
3. Трэба добра перамешваць, бо шакадная маса будзе гусцець і варта кантраляваць, каб не прыгрэла.
Павінна атрымацца аднародная густая маса карычневага колеру.
4.Пасля рондаль варта паставіць у прахалоднае месца, напрыклад, на балкон, пакуль шакалад не застыне, каб яго можна было скачаць у шарыкі.
5. Гэтым часам падрыхтуем арэхі. Іх трэба раздрабніць у кавамолцы.
6. І, нарэшце, бярэм невялікія кавалачкі шакаладнай масы, скачваем у шарык, абкачваем у арэхах, выкладаем на талерачку і пакідаем на ноч, каб цукеркі канчаткова застылі.

🍫Смачна есці!
#рэцэпты_дэсерты
Кулінарыя па-беларуску
Кулінарыя па-беларуску 22 дек. 2019 в 20:38
Рэцэпт простай салаты на вячэру для тых, хто хвалюецца за сваю вагу і не хвалюецца за часночны пах 😜

🍅 Памідор
🍅 Тварог
🍅 Грэчаскі ёгурт
🍅 Часнок
🍅 Соль

🍅 Памідор нарэзаць на невялікія кавалачкі.
🍅 У тварог дадаць памідор, потым часнок на смак, соль і грэчаскі ёгурт.

Добра перамяшаць і смачна есці! 🍽
#рэцэпты_салата
Кулінарыя па-беларуску
Кулінарыя па-беларуску 20 дек. 2019 в 19:48
Сябры! Нагадваю, што "Кулінарыя" ё таксама ў Telegram! 😍
Каму зручней карыстацца ім, то далучайцеся па спасылцы 👇🏻👇🏻👇🏻
👉🏻👉🏻👉🏻 t.me/kulinarbel
Кулінарыя па-беларуску
Кулінарыя па-беларуску 20 дек. 2019 в 16:41
Ідэальны кубачак для раніцы 👍 😊
Кулінарыя па-беларуску
Кулінарыя па-беларуску 20 дек. 2019 в 14:30
Памятаеце пра блінцы з лапаты?
Цяпер паявіліся і талеркі ў форме лапаты для блінцоў 🥞