Nebaz.ru
vk.com/spravafest Количество участников: 1080
Название группы
SPRAVA
Статус
Фестиваль 6 — 7 августа в д. Белая Церковь, Беларусь.
Страна
Беларусь
Город
Новолукомль
Описание
Международный фестиваль-взаимодействие с историческим и природным ландшафтом Беларуси средствами современного искусства и музыки.
Сайт
spravafestival.by
Тип сообщества
Публичная страница
Тип деятельности
Место отдыха
Записи сообщества:
SPRAVA
SPRAVA 21 дек. 2022 в 15:24
А што калі для здзяйснення мары трэба, каб зорка не ўпала, а, наадварот, запалілася? Давайце разам стварым «Сузор’е мар» ✨

Зрабіце сімвалічны ўнёсак (15 BYN – гэта кошт расходнікаў), дадайце добрыя словы і ваша персанальная лямпачка-«зорка» з пажаданнем стане часткай гірлянды Спраўных каляд.

[club46883453|21 век] – гэта час, калі можна адчуць еднасць з блізкімі, нягледзячы на адлегласць: данат можна зрабіць з любой кропкі свету.

«Сузор’е мар» упрыгожыць прастору маркета і адлюструе (ня)бачную прысутнасць усіх, хто паўдзельнічалі ў яго стварэнні.

Падрабязнасці ўдзелу і спасылка на аплату – https://bezkassira.by/suzore-mar-31366/.
SPRAVA
SPRAVA 16 дек. 2022 в 22:54
Днём (12.00 — 18.00) уваход вольны.

Увечары (18.00 — 23.59) пачнуцца канцэрты, уваход па квіткам. Пакуль што адкрываем некалькі імёнаў: Vodar, Primary noise, Барысаўскі тракт, Pafnutiy's Dreams — некаторых вы маглі чуць на фестывалі SPRAVA, ну а зусім хутка на Спраўных Калядах.

Квіткі на адін дзень:
35 BYN — звычайны
20 BYN — сацыяльны
50 BYN — падтрымка

Спасылка на квіткі: https://bezkassira.by/spraunyya-kalyady-31315/

Гэта білет на канцэртную праграму, якая пройдзе ў рамках Спраўных Калядаў ад фестываля SPRAVA. Выбірайце любы білет, які зараз вам будзе найбольш камфортна купіць. Усе білеты даюць аднолькавыя магчымасці наведвання канцэртнай праграмы.

Мы працягваем фестывальны эксперымент і вы можаце выбраць любы прыдатны для вас квіток, у залежнасці ад вашых магчымасцяў. Калі ласка, адказна падыходзьце да адзнакі вашых магчымасцяў.

24 — 25 снежня 2022
Кальварыйская, 21
12.00 — 23.59

Білетаў абмежаваная колькасць
SPRAVA
SPRAVA 16 дек. 2022 в 22:53
Што будзе?

Субота і нядзеля пачнуцца з музычнага суправаджэння міксаў Miracle Libido і Пафнуція, з 12.00 адчыняцца дзверы Спраўнага закутка: ежа, напоі, выпечка. Побач адкрыюць кропкі майстры з аўтэнтычнымі адзеннем, упрыгожваннямі, паштоўкамі, посудам, кнігамі і сувенірамі.

У майстэрні эльфаў можна будзе зрабіць падарункі сваімі рукамі, а на майстар-класах стварыць калядныя вянкі, навагоднія цацкі, навучыцца спяваць з Дар'яй Зуевай або паслухаць пра таямнічых птушак зімародкаў ад Віталіка Кашчэева. Разам з Кніжным "Маркс" пачытаем кнігі і напішам лісты, а Алёна Масла і Крысціна Баярава пакажуць мульцікі і пачастуюць пірагом. Але гэта яшчэ не ўсё)
SPRAVA
SPRAVA 11 дек. 2022 в 17:00
💫 Шукаем удзельнікаў маркета

Да нашай імпрэзы засталося не так шмат часу, і зараз яшчэ можна запрыгнуць у карагод падзеяў.

Калі ў вас ёсць свая вытворчасць, вы робіце нешта рукамі, або ажыццяўляйце праект і жадаеце прыняць удзел у Спраўным маркеце — напішыце нам.

Кантакт у тг — @Smatown
Нумар — +375296209685
SPRAVA
SPRAVA 8 дек. 2022 в 20:11
Хрыстос прызямліўся ў Гародні, таму нам зноў прышлося даставаць малаткі, пілы, самарэзы і дошкі, каб зрабіць усе самім.

Холад і змрок за вакном — вельмі цяне да святла. Нам патрэбны плечы і вочы адзін аднаго. Патрэбна цяпло і ўтульнасць нашых сэрцаў і рук, таму мы задумалі сабрацца на Спраўныя Каляды.
Гэта невялікая імпрэза ў сэрцы Мінска, дзе мы з вамі пабачымся, насычымся сілай і энергіяй, культурай і верай у сябе. Праграма будзе складацца з каляднага маркета, майстэрні эльфаў, шальных майстар-класаў, рэзідентаў К21 i iншых цікавостак. Напоўніцца музыкай і лекцыямі, ежай і напоямі. Як заўсёды, без вашага ўдзелу і дапамогі будзе цяжка, таму запрашаем! 🎄

✨24 — 25 снежня
✨Мінск, Кальварыйская 21
Падрабязнасці праграмы — крыху пазней.

Рабіце рэпосты, шапчыце сябрам