Nebaz.ru
vk.com/club209127457 Количество участников: 16
Название группы
130 гадоў Максіму Багдановічу!
Страна
Беларусь
Город
Минск
Описание
Набліжаецца юбілей Максіма Багдановіча - 130 гадоў з дня нараджэння. Супрацоўнікі музея паэта прапануюць адзначыць гэтую вялікую дату шэрагам мерапрыемстваў, на любы густ і ўзрост. 2 снежня - 18.00 дыяфільмавая рэтра-лекцыя (1984 год) “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць” ад загадчыка філіяла Бараноўскага Міхаіла (3 рублі) 3 снежня - 14.00 квэст "Код Багдановіча" (3 рублі, папярэдні запіс: 8-017-355-22-95, 8-017-363-07-61) 4 снежня - 12.00 аўтарская экскурсія па выставе “Пад знакам Страціма”. (3 рублі) 6 снежня - 17.30 - мастацкія заняткі для малодшай школьнай аўдыторыі "Малюем музей паэта" (уваход вольны) 7 снежня - 18.00 лекцыя "Малавядомыя факты з жыцця Максіма Багдановіча" (3 рублі) 8 снежня - 16.00 - прэзентацыя мультфільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю” (“Беларусьфільм”), сустрэча з аніматарамі: расповед пра стварэнне мультфільма, міні выстаўка эскізаў і рабочых матэрыялаў (уваход вольны) 9 снежня 12.00-13.00. Ускладанне кветак да помніка (Оперны тэатр, Плошча Парыжскай камуны): - Выступ заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы ім. Р.Шырмы - Выступленне беларускіх дзеячоў культуры (В.Шніп, М.Пазнякоў, Н.Гальпяровіч) 18.00 - Прэзентацыя кнігі “Максім Багдановіч” у серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”, выступленні ўкладальнікаў кнігі, супрацоўнікаў выдавецтва “Мастацкая літаратура”, народнага тэатра “Жывое слова” (БДПУ ім.М.Танка) і ганаровых гасцей мерапрыемства (Літаратурны музей Максіма Багдановіча) 10 снежня - 14.00 квіз "Загадка Багдановіча" (3 рублі, папярэдні запіс: 8-017-355-22-95, 8-017-363-07-61) А таксама запрашаем наведаць: 7 снежня - 16.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі: выстаўка “Бібліятэка беларусікі” Максіма Багдановіча”, сумесны праект з ЛММБ. 11 снежня, 19.00 - урачыстая вечарына і святочны канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча да 130-годдзя Максіма Багдановіча (Беларуская дзяржаўная філармонія, вялікая канцэртная зала). Экспанаванне перасоўнай выстаўкі з Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (з экскурсійным суправаджэннем супрацоўнікаў) “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць”: фае філармоніі Сачыце за абвесткамі! У раскладзе магчымыя змены.
Тип сообщества
Встреча
Дата начала
2 Dec 2021 at 6:00 pm
Записи сообщества:
130 гадоў Максіму Багдановічу!
130 гадоў Максіму Багдановічу! 7 дек. 2021 в 13:40
8 снежня - 16.00 - прэзентацыя мультфільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю” (“Беларусьфільм”), сустрэча з аніматарамі: расповед пра стварэнне мультфільма, міні выстаўка эскізаў і рабочых матэрыялаў.

Уваход вольны!
130 гадоў Максіму Багдановічу!
130 гадоў Максіму Багдановічу! 6 дек. 2021 в 15:18
- Ці ў той дзень мы адзначаем народзіны Максіма Багдановіча?
- Якія тайны пра маладосць бацькі паэта раскрывае яго былы паплечнік і нарадаволец Яўсей Белах?
- Чаму маці паэта хацела, але так і не сышла з сям’і?
- Маленькі Максім Багдановіч – хуліган альбо рахманы хлопчык?
- Якімі прысмакамі частаваўся Максім Горкі, калі заходзіў у госці да Багдановічаў, і з кім там гуляўся ў карты?
- Чаму Максіма дражнілі “неотвожей крысьей рожей, на татарина похожей”?
- За што злаваліся на Міхася Стральцова сваякі Багдановіча і ці сапраўды Максім быў закаханы ў сваю кузіну?
- Што мы ведаем пра “інтымны дзённік” паэта (рукапіс 1915 года)? Як выглядала дзяўчына, у ім апісаная?
- Як Багдановіч піярыў Францыска Скарыну і беларускае кнігадрукаванне ў яраслаўскай газеце “Голас”?
- Ці чыталі творы Багдановіча ў Амерыцы ў 1910-х гадах?
- Якія рэчы Максіма Багдановіча зберагліся да нашага часу? Што пра іх пісаў Адам Ягоравіч у тэстамэнце?

Адказы на гэтыя пытанні вы зможаце пачуць 7 снежня а 18-й гадзіне на лекцыі "Малавядомыя факты з жыцця Максіма Багдановіча".
Уваходны квіток - 3 рублі.
130 гадоў Максіму Багдановічу!
130 гадоў Максіму Багдановічу! 1 дек. 2021 в 11:59
Колькі часу таму мы распрацавалі новую паслугу для тых, хто ўжо неаднойчы бываў у нашым музеі і ведае ЎСЁ. 3-га снежня можна завітаць да нас у госці і праверыць, ці сапраўды ніякіх загадак не засталося.

Што вам спатрэбіцца для таго, каб прайсці квэст "Код Багдановіча" па экспазіцыі музея? Хм... Компас! І гэта не жарты. Таму абавязкова прыхапіце яго з сабой, альбо запампуйце на тэлефон прыкладанне. Назіральнасць! На некаторыя пытанні адказаў адразу не змаглі знайсці нават бывалыя супрацоўнікі музея. Кемлівасць! Тут праблем узнікнуць не павінна, бо мы ўсе вялікія разумнікі. Застаецца толькі даведацца, хто справіцца з заданнем найхутчэй. То смялей запісваемся па тэлефонах 8-017-355-22-95, 8-017-363-07-61, альбо наўпрост тут, каментаром пад гэтым пастом.

3-га снежня.
Уваходны квіток - 3 рублі.
130 гадоў Максіму Багдановічу!
130 гадоў Максіму Багдановічу! 29 нояб. 2021 в 20:47
2 снежня а 18-й гадзіне ў Вас будзе магчымасць здзейсніць невялікае падарожжа ў часе, бо запланаваная на гэты дзень лекцыя пройдзе ў незвычайным фармаце - пад дыяфільм 1984 года "Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць". Лямпавая сустрэча ў прамым сэнсе гэтага слова.
Лектар: загадчык музея Міхаіл Бараноўскі.

Працягласць 45-60 хвілін.
Уваходны квіток - 3 рублі.