Nebaz.ru
vk.com/guda_group Количество участников: 1192
1 контакт
guda.gurt@gmail.com
Название группы
GUDA
Статус
Гурт
Описание
Недзе ў 90-х маладыя людзі ў Беларусі (навукоўцы й студэнты) аб'ядналi свае высiлкi, каб дасьледаваць старажытную гiсторыю й культуру сваёй зямлі. Адным з накiрункаў работы стаў эксперыментальны пошук у галiне архаiчнай сьпеўнай спадчыны. Выканаўцы гурта практыкуюць голасны сьпеў, якi паходзiць ад гучнага сьпеву на адкрытым паветры. Этнаграфiчныя экспедыцыi, у якiх адбываўся непасрэдны кантакт з жывымi носьбiтамі традыцыi, работа з аўдыё- й вiдэазапiсамi, стасункi з этнамузыколагамi і фалькларыстамi дазволiлi пераняць асаблiвасьцi старадаўняй сьпеўнай манеры. Аснову рэпертуару гурта GUDA складаюць абрадавыя песьнi (каляндарна-абрадавыя і сямейна-абрадавыя) - найбольш архаiчны пласт традыцыйнай сьпеўнай культуры, які вывучаецца ўдзельніцамі гурта не з нотных запісаў, але непасрэдна з голасу. Песьнi выконваюцца гуртом акапэльна. Дыскаграфія: Архаічныя абрадавыя сьпевы (2002, 2007) Ігры багоў (2005) Zara (сумесны праект з Drolls (2006) Вясельле (2013)
Сайт
http://www.lastfm.ru/music/Guda, http://www.facebook.com/pages/Guda/213420905430404
Тип сообщества
Публичная страница
Тип деятельности
Музыкальная группа
Записи сообщества:
GUDA
GUDA 20 апр. в 21:19
Бібліяноч 2024. Нацыянальная бібліятэка РБ
GUDA
GUDA 18 марта в 00:19
Матлёт на Масьленіцы ў в. Новіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласьці
GUDA
GUDA 11 марта в 19:24
З Масленкай, сябры! 🤵🕵️🌝😅🌱💥🤍💫
GUDA
GUDA 9 окт. 2023 в 21:52
Вы не паверыце!!! Усё гэта існуе, можна пачуць, пабачыць і стаць часткай сьвята!
Цёплы хатні фестваль “БАБУЛІ” на Любаншчыне!!!

Вось зорны склад удзельнікаў:
в. Ямінск, этнаграфічны гурт “Журавушка”, в.Закальное, этнаграфічны гурт “Глыбокія крыніцы”,
в. Обчын, этнаграфічны гурт “Павалякі”,
в. Рачэнь, этнаграфічны гурт “Щодрык”,
в . Кузьмічы, этнаграфічны гурт “Хамеліха”,
в. Камуна, этнаграфічны гурт “Чуткі”,
в. Жораўка, этнаграфічны гурт “Баярачка”,
в. Пласток, этнаграфічны гурт “Беражніца”.
Яўгенія Яўгенаўна Навіцкая в. Дарасіно,
Ірына Чаратун г.п. Урэчча.

Сустрэнемся ў Любані Менскай вобласьці!

Суперфота Аксаны Вечар🤩
GUDA
GUDA 28 авг. 2023 в 21:08
У навучальным годзе 2023-24 у ШКОЛЕ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА працуе тры групы, дзе кіруюць навучаннем найлепшыя выкладчыкі традыцыйнага танца Беларусі: Мікалай Козенка, Сяргей Выскварка і Алена Каліноўская.

У клас Міколая Козенкі запрашаем дасведчаных танцораў (колькасць месцаў абмежаваная). Расклад: аўторак і чацвер 19.00-20.30. Месца правядзення заняткаў: Кальварыйская, 25.

Клас Сяргея Выскваркі працуе з пачаткоўцамі і працягваючымі навучанне танцорамі па раскладу: аўторак 19.30-20.30 і чацвер 19.00-20.30; месца правядзення заняткаў: Харужай, 3.

Клас Алены Каліноўскай запрашае пачаткоўцаў на выдатны аўтарскі курс “Трасуха без правіл”🤩 - аўторак 19.00-21.00 (адзін раз на тыдзень). Месца правядзення заняткаў: Харужай, 3.

Кошт за месяц - 95 руб. за месяц.
Будзем рады пачуць Вашы пытанні і запісаць на навучанне па тэл. +375 29 6082556!