Nebaz.ru
vk.com/club53412059 Количество участников: 129
Название группы
Ночь музеев 2013
Статус
ідзі туды, не ведаю куды; пабач тое, не ведаю што....
Страна
Беларусь
Город
Минск
Описание
18 мая 2013 года Нацыянальны мастацкі музей запрашае мінчан і гасцей сталіцы на акцыю "Беларуская ноч, ці музей у фантастычных апавяданнях" Пачатак а 19-й гадзіне. Кошт білета для дарослых – 50 тыс. бел. рублёў, для навучэнцаў і студэнтаў – 25 тыс. бел. рублёў. Прэс-рэліз: 18 мая 2013 года Нацыянальны мастацкі музей зноў запрашае мінчан і гасцей сталіцы на акцыю “Беларуская ноч, ці музей у фантастычных апавяданнях”. Успамінаючы папярэднія акцыі “Ноч музеяў”, мы з вамі да гэтага часу адчуваем востры водар “Усходняй ночы”, нам працягваюць сніцца рамантычныя сны “У французскім стылі”, мы весела і шчасліва адмянілі “Апакаліпсіс” ... Можа, у гэты раз азірнемся навокал і знойдзем нешта вельмі цікавае, трохі забытае і да гэтага часу не разгаданае ў нашых беларускіх традыцыях і добрых казках, і ў той жа час вернемся ў свет уласных фантазій і дзіцячых мар ... Як пісаў Ян Баршчэўскі, “… пан Завальня, досыць заможны шляхтіч, яго сядзіба стаяла ў чароўнай мясціне. На поўнач паблізу жылля – Нешчарда, велізарнае возера накшталт марской затокі… Вясна там надзвычай прыгожая; па лугах разліваецца вада, і ў паветры над возерам і ў лясах гучаць галасы птушак, што вяртаюцца з выраю. Пан Завальня меў прыроджаную душу паэта і хоць сам не пісаў ні прозай, ні вершам, але кожнае апавяданне пра разбойнікаў, герояў, пра чары і цуды надзвычай яго займала… Калі хто прыязджаў да яго, маючы якую патрэбу, ён найласкавей яго прымаў, частаваў, абы толькі той расказваў яму якую казку…”. Такім чынам, 18 мая мастацкі музей на адзін вечар ператворыцца ў гасцінны і таямнічы дом Шляхціца Завальні, у залах якога знойдуць прытулак шматлікія вандроўцы і ласкава падзеляцца сваімі фантастычнымі апавяданнямі. Гэтыя гісторыі, расказаныя на мудрагелістай і загадкавай мове мастацтва, вы зможаце пачуць, прачытаць, убачыць, адчуць, прадбачыць і нават стаць іх неад’емнай часткай. Вы апыніцеся ў свеце, дзе ўсё разумеецца літаральна, дзе метафара пазбаўляецца свайго пераноснага значэння, а каламбур такім ужо не адчуваецца, дзе парадокс аказваецца вынікам бездакорнай лагічнай пабудовы. Бо для сучаснага чалавека прорва паміж двума светамі – ідэальным і рэальным – непераадольная, і толькі фантазія і іронія, як вольныя гульні розуму, – прызма, праз якую рэчаіснасць бачыцца ў любым пажаданым вам пераламленні, здольная перакінуць мост з аднаго боку на іншы ... Толькі ў гэтую ноч у вас будзе магчымасць адшукаць тую самую “папараць-кветку”, апетую беларускімі пісьменнікамі і паэтамі. Хто знойдзе запаветную кветку, той зможа зразумець мову мастацтва, яму адкрыюцца месцы схаваных скарбаў і многія іншыя музейныя таямніцы. Бясплатна наведаць таямнічы дом Шляхціца Завальні змогуць наведвальнікі ў фантастычным абутку – каб пайсці туды, не ведаю куды, і чароўных акулярах – каб убачыць тое, не ведаю што. Шаснаццаць апавяданняў шляхціца Завальні. Кароткі змест Апавяданне першае: “Начны візіт”. Выстаўка Валерыя Славука Гасцей у сваёй сядзібе вітае сам пан Завальня. Гасцёўня пана Завальні ў гэту чароўную ноч незвычайная – яе ўпрыгожваюць творы знакамітага мастака Валерыя Славука. Валерый Славук самы фантастычны і загадкавы майстар у сучасным беларускім мастацтве. Яго віртуозную манеру немагчыма пераняць. Яна ўнікальная і адразу пазнаецца. Карыстаючыся прыёмамі акадэмічнага малюнка, створанага для адлюстравання рэальнага свету, Славук падрабязна апісвае гледачам няўлоўны, адчувальных свет міфалогіі. Апавяданне другое: “Беларусь у абдымках зорак”. Выстаўка Віктара Малышчыца Да пана Завальні завітаў адзін вядомы прыхільнік зорнага неба. Кажуць, што ён ведае імя кожнай зоркі з беларускага небасхіла. Часам дастаткова хаця б раз убачыць сапраўднае зорнае неба, каб назаўсёды палюбіць яго. А іншы раз дастаткова проста аднойчы ўбачыць сваю краіну пад зорным небам, каб яшчэ больш закахацца ў яе. Менавіта ў нашых краях можна гуляць пад слабым святлом кароткіх летніх начэй, любавацца яркімі зімовымі зоркамі, назіраць рэдкія з’яв
Сайт
artmuseum.by
Тип сообщества
Встреча
Дата начала
18 мая 2013 в 19:00
Записи сообщества:
Ночь музеев 2013
Ночь музеев 2013 25 мая 2017 в 16:26
Ночь музеев 2013
Ночь музеев 2013 5 марта 2017 в 11:22
Ночь музеев 2013
Ночь музеев 2013 16 февр. 2017 в 17:43
Ночь музеев 2013
Ночь музеев 2013 18 дек. 2016 в 14:48
Ночь музеев 2013
Ночь музеев 2013 11 мая 2016 в 19:14
Готовы ли белорусы скидываться на чужие идеи, что такое белорусский стрит-арт по-бразильски и каково это проехаться с Биллом Гейтсом в одном лифте? Смотрите в новом выпуске видеодневников шоу «Город» краткое пособие, как попросить немного денег у незнакомых людей и заодно «выпросить» солидный бюджет у крупного спонсора. Участники «Города» продолжают менять себя, чтобы изменить мир вокруг.
#gorodproject #gorodprojectby #beactive #belarus #minsk #baranovichi #mozyr #bobruisk #grodno #gomel #braslaw #soligorsk #vitebsk #brest #vileyka #kamenec