Nebaz.ru
vk.com/niemaulanalistapadze Количество участников: 29
1 контакт
Название группы
3 лістапада - «Тузін.Немаўля» на «Лістападзе»
Страна
Беларусь
Город
Минск
Описание
Беларуская кінакласіка ажывае на «Лістападзе» У межах кінафестываля «Лістапад» адбудзецца прэзентацыя праекту «Тузін.Немаўля». Тры беларускія нямыя кінафільмы «Прастытутка», «Кастусь Каліноўскі» і «У агні народжаная» будуць паказаныя ў жывым музычным суправаджэнні гурта з Польшчы Ilo&friends, Сяргея Пукста і гурта Re1ikt. Кожная з трох стужак уяўляе вялікі інтарэс для аматараў кіно. Сацыяльна-побытавая драма «Прастытутка» была знятая ў 1926 годзе і дзеліць разам з фільмам «Лясная быль» статус першага беларускага кінафільма. Праз гісторыі трох жанчын у ёй распавядаецца пра тое, як змагаліся з прастытуцыяй у першыя гады савецкай улады. У цэнтры стужкі «Кастусь Каліноўскі» – асоба кіраўніка паўстання 1863 года. У прэсе таго часу фільм называлі «беларускім баевіком». Фільм «У агні народжаная» быў зняты да 10-годдзя БССР. Ён дае ўнікальную магчымасць паглядзець вачыма савецкіх прапагандыстаў на падзеі 1919-1920 гадоў, калі вялося змаганне за незалежнасць краіны. Менавіта гэтыя фільмы былі абраныя для праекту «Тузін.Немаўля», у межах якога сучасныя музыканты ствараюць аўтарскую арыгінальную музыку да класічных беларускіх нямых фільмаў. Беларускамоўны гурт з Польшчы Ilo&friends агучыў фільм «Прастытутка», эксперыментальны кампазітар Сяргей Пукст па-свойму асэнсаваў «Кастуся Каліноўскага», а вядучы пост-мэтал гурт краіны Re1ikt напісаў музыку да «У агні народжаная». «Цікавасць праекту ў тым, што музыкі не проста суправадзілі фільм адвольнымі гукамі, а прапусцілі гэтыя стужкі праз сябе і нават узялі на сябе смеласць пракаментаваць з дапамогай музыкі тое, што адбываецца на экране. Таму гэты паказ можна разглядаць не як звычайную рэтраспектыву, а новы актуальны арт-праект», - кажа кіраўнік праекту «Тузін.Немаўля» Сяргей Будкін. Усе тры фільмы прадстаўлены для паказу Дзяржфільмафондам Расіі, а гэта значыць што яны будуць дэманстравацца на кінастужцы такім жа чынам, як і больш чым 80 год таму. Праект «Тузін.Немаўля» у межах кінафестываля «Лістапад». Класіка беларускага кінематографа з арыгінальнай аўтарскай музыкай сучасных гуртоў. 3 лістапада (нядзеля). Мінск. Кінатэатр «Перамога» (вул.Інтэрнацыянальная, 20) 17.00 – фільм «Кастусь Каліноўскі» (1927) агучвае Сяргей Пукст 19.00 – фільм «Прастытутка» (1926) агучвае гурт Ilo&friends (Польшча) 21.00 – фільм «У агні народжаная» (1929) агучвае гурт Re1ikt Квіткі папярэдне можна набыць у касах кінатэатра. Кошт квітка – 25 000 руб. Тэлефон для даведак: 2037766
Тип сообщества
Встреча
Дата начала
3 Nov 2013 at 3:00 pm
Записи сообщества:
3 лістапада - «Тузін.Немаўля» на «Лістападзе»
3 лістапада - «Тузін.Немаўля» на «Лістападзе» 1 нояб. 2013 в 10:31
Фільм “Прастытутка” агучвае гурт Ilo&Friends

Гурт на чале з Ілонай Карпюк утварыўся ў 2005 годзе ў Беластоку. Выконвае песьні па-беларуску. Неаднаразова браў удзел у фэстывалях “Бардаўская восень” і “Басовішча”. Мае два запісаных альбомы “Па дарозе” і “Сланечнікі”, песьні зь якіх траплялі ў лік найлепшых беларускіх гітоў году паводле вэрсіі парталу Tuzin.fm у 2008 і 2011 годзе.

Запрашаем на кінапаказ з жывой музыкай 3 лістапада ў кінатэатар "Перамога".

А сёння, 1 лістапада, Ilo&Friends выступяць у клубе "Графіці"
https://vk.com/ilograffiti
3 лістапада - «Тузін.Немаўля» на «Лістападзе»
3 лістапада - «Тузін.Немаўля» на «Лістападзе» 31 окт. 2013 в 08:45
Фільм «Кастусь Каліноўскі» агучвае Сяргей Пукст

Сяргей Пукст – кампазытар, аранжыроўшчык, піяніст, гітарыст, музычны журналіст. Унук славутага беларускага кампазытара Рыгора Пукста, аўтара опэраў «Машэка» і «Сьвіцязянка». Нарадзіўся 14.10.1972 году ў Менску, скончыў музычную школу пры дзяржаўнай кансэрваторыі па клясу клярнэта (1986), менскую мастацкую вучэльню па спэцыяльнасьці апрацоўка дрэва, косьці і камня (1991), менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсітэт (1996), вучыўся таксама на падрыхтоўчым вакальным аддзяленьні акадэміі мастацтваў. На пачатку 90-х быў удзельнікам панк-гурта «Король пчёл». У 1997 годзе запісаў першы сольны альбом «Сны» у стылі, які акрэсьліваўся як «нігілістычны джаз». Альбома «Strange Glamour» створанай ім каманды Pukstband быў названы найлепшым беларускім дыскам у 2004 годзе па вэрсіі «Белорусской газеты». Быў удзельнікам праекту «Тузін.Перазагрузка», для якога запісаў сваю першую песьню па-беларуску «Трыюмф волі». Рэалізаваў мастацка-навуковы праект, у якім хор з 50 мастакоў выканаў вершаваныя тэксты паводле фундамэнтальных фізычных тэорыяў.

3 лістапада. Кінатэатар “Перамога”
3 лістапада - «Тузін.Немаўля» на «Лістападзе»
3 лістапада - «Тузін.Немаўля» на «Лістападзе» 30 окт. 2013 в 13:57
Фільм «У агні народжаная» лічыцца адным з галоўных дасягненьняў беларускага кінематографа 20-30-х з пункту гледжаньня найперш рэжысэрскай і апэратарскай працы. Рэжэсарам выступіў пачатковец у кіно - 29-гадовы Ўладзімер Корш, які потым здыме яшчэ дзесяткі фільмаў і доўгі час будзе ачольваць кінастудыю «Беларусьфільм». А сцэнар для фільму напісаў адзін з самых папулярных беларускіх пісьменнікаў тых часоў - Анатоль Вольны, які неўзабаве будзе арыштаваны і растраляны.

Стужка была сапраўды неадназначна прынята прэсай пасьля выхаду на экран. Камсамольцы ў адрозьненьні ад чырвонаармейцаў гэты фільм хвалілі, ім падавалася, што гэта кіно новага пакаленьня: «Ніякага «сюжэту», ніякіх «герояў» – тых абавязковых атрыбутаў, да якіх прывучала нас старое мастацтва… Ёсьць учора, сёньня і заўтра Беларусі, расказанае мовай ажыўшых рэчаў і дынамікай чалавечых мас. Гэта – мова новага мастацтва», - піша з захапленьнем «Чырвоная зьмена». А газета «Рабочий» дык наогул назвала гэты фільм «першай вялікай сапраўднай перамогай Белдзяржкіно». Разам з тым , карціну часта крытыкуюць за сцэнар ды адсутнасьць моцнай сюжэтнай лініі, што было залічана ў «ідэалягічны промах»: «Правільна падкрэсьліўшы вядучую ролю рабочае клясы ў справе барацьбы за вызваленьне Беларусі, аўтары фільма дапусьцілі пэўны перагіб, не паказаўшы ўдзелу асноўных мас сялянства», - пісала ў гэты час «Палеская праўда».

Вобраз галоўнага героя стужкі – салдат Чырвонай арміі засмуціў нават саміх салдатаў. «На сходах у Ленінградскім гарнізоне адзінагалосна прынята прызнаць карціну палітычна не вытрыманай і не падлягаючай выпуску на чырвонаармейскі ды чырвонафлоцкі экран», - пісала ў 1930 годзе выданьне «Чырвонаарамейскае кіно».

У 1937 годзе «У агні народжаная» падпала пад забарону. Кіраўніцтва «Белдзяржкіно» пакаялася з уласнай ініцыятывы і даслала ў Маскву рапарт аб абяскоджваньні стужкі, бо яна «фармалістычная і няправільна адлюстроўвае ўтварэньне БССР па сцэнары ворага народа – Вольнага».

Фільм агучвае гурт Re1ikt

Прыходзьце 3 лістапада ў кінатэатар “Перамога”!
3 лістапада - «Тузін.Немаўля» на «Лістападзе»
3 лістапада - «Тузін.Немаўля» на «Лістападзе» 30 окт. 2013 в 12:30
Адна з рэакцый на фільм “Кастусь Каліноўскі” пасьля прэм’еры 14 жніўня 1927 году:
«Карціна наскрозь прасякнутая народніцкім, і, часткова, нацыяналістычным душком і не дае правільнага паказа асноўных прычынаў паразы сялянскага жонду», - пішуць у часопіс «Кіно» чальцы Таварыства сябраў савецкай кінематаграфіі пасьля грамадзка-дыскусійнага прагляду фільма.

Гэта былі першыя сыгналы наконт згортваньня палітыкі беларусізацыі. У 30-х гг. зьмянілася стаўленьне і да самой асобы Каліноўскага. Цяпер яго ацэньвалі як рэакцыйнага дзеяча, называлі «міфічным героям» ды «польскім шавіністам». У час вайны ён ізноў будзе ўспрымацца за героя, але ўжо ў сучаснай Беларусі ў афіцыйнай гістарыяграфіі ізноў будзе аспрэчвацца яго аўтарытэт.